На Нямізе ўначы затрымалі журналістаў Tut.by

Падчас асьвятленьня акцый пратэсту ў Менску затрымалі журналістаў Tut.by Усевалада Зарубіна і Аляксея Суднікава, якія працавалі на скрыжаваньні вуліц Раманаўская Слабада і Няміга. Пра гэта напісаў Tut.by а 1:20 15 ліпеня.

Месцазнаходжаньне журналістаў невядома. Суднікава затрымалі друг раз за вечар. Першы раз журналіста затрымалі а 20:00 на праспэкце Незалежнасьці і праз 10 хвілін адпусьцілі.

Па ўсёй Беларусі 14 ліпеня затрымалі каля 250 чалавек падчас акцый пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мінімум 314 чалавек затрымалі падчас пратэстаў супраць нерэгістрацыі кандыдатаў. Сьпіс