Стрым Свабоды з акцыі салідарнасьці і пратэсту пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы скончыўся затрыманьнем ў жывым эфіры. ВІДЭА

Увечары 14 ліпеня, пасьля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі, калі Віктару Бабарыку і Валеру Цапкалу адмовілі ў рэгістрацыі, людзі пачалі стыхійна выходзіць на вуліцы ў розных раёнах Менску, а таксама ў іншых гарадах і паселішчах.

Спэцназ і супрацоўнікі ў цывільным затрымалі дзясяткі чалавек уздоўж праспэкту Незалежнасьці ў цэнтры Менску. Каля плошчы Перамогі ў жывым эфіры людзі ў цывільным забралі і журналсітаў Свабоды Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Журналістаў Свабоды затрымалі падчас жывой трансьляцыі. ВІДЭА