У Менску і Гомлі 14 ліпеня затрымалі журналістаў, якія асьвятлялі акцыі пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы.
Менск
АБНОЎЛЕНА: Бліжэй да поўначы 14 ліпеня стала вядома пра затрыманьне журналіста «Белсату» Ігара Ільяша.
А 20:40 затрымалі журналістаў Радыё Свабода Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка, яны вялі жывую трансьляцыю з акцыі пратэсту.
У жывым эфіры затрымалі журналістаў «Эўрарадыё» Міхася Ільіна і Арцёма Маёрава.
Таксама затрымалі журналістаў «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Арцёма Ляву, а таксама апэратара тэлеканала.
Затрымалі апэратара BBC Эндзі Смайт, паведамілі ў эфіры тэлеканалу «Белсат».
Гомель
У Гомлі ў жывым эфіры затрымалі журналістаў «Моцных Навінаў» Надзею Пужынскую і Марыну Драбышэўскую. Пазьней іх адпусьцілі. Таксама затрымалі супрацоўніка «Моцных Навінаў» Юрыя Глушакова.