3 ліпеня ў Беларусі прайшло 361 сьвяточнае мерапрыемства з нагоды Дня Незалежнасьці. Агулам у ім узялі ўдзел 300 тысяч беларусаў, паведамляе прэс-служба МУС.
Апэратыўная абстаноўка ў краіне была спакойнай, надзвычайных сытуацый ды здарэньняў у месцах правядзеньня масавых мерапрыемстваў не дапушчана, удакладняюць у прэс-службе.
«Разам з тым, зафіксаваныя адзінкавыя факты парушэньня грамадзкага парадку па-за месцамі правядзеньня мерапрыемстваў. У асноўным гэта дробнае хуліганства, парушэньне патрабаваньняў закона аб масавых мерапрыемствах. У асобных выпадках затрыманыя за зьдзяйсьненьне супрацьпраўных дзеяньняў дастаўляліся для разьбіральніцтва ў органы ўнутраных справаў», — распавялі ў МУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пасьля выступу Лукашэнкі на плошчы Перамогі людзі ў цывільным затрымалі цяжарную жанчыну з мужамПаводле міліцыі, агулам за 3 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 115 злачынстваў і 15 здарэньняў.
Нагадаем, учора ў розных гарадах Беларусі былі затрыманыя некалькі грамадзкіх актывістаў і простых грамадзян. У Берасьці адбылася стыхійная акцыя: людзі пляскалі ў далоні. Некалькі чалавек жорстка затрымаў АМАП.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Затрыманьні грамадзкіх актывістаў у Дзень незалежнасьці: Гомель, Масты, Барысаў. ВІДЭА