Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве на Лубянцы на пікетах у падтрымку Сьвятланы Пракоп’евай затрымалі журналістаў


У Маскве паліцыя затрымлівае ўдзельнікаў пікетаў ля будынка ФСБ на Лубянцы ў падтрымку журналісткі Сьвятланы Пракопʼевай, якой пагражае 6 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў апраўданьні тэрарызму.

Паліцыя абвясьціла, што акцыя ня ўзгодненая. Сярод затрыманых муніцыпальны дэпутат Ільля Азар, журналістка «Медузы» Крысьціна Сафонава, рэдактар «Такие дела» Арцём Бяседзін. Азар у сваім тэлеграм-канале напісаў, што зь ім у аўтазаку знаходзяцца 16 чалавек, большасьць зь якіх журналісты.

Раней мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода выказала падтрымку расейскай журналістцы Сьвятлане Пракопʼевай, якой пагражае 6 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў апраўданьні тэрарызму. Такое пакараньне 3 ліпеня запатрабавалі ў судзе ў Пскове прадстаўнікі пракуратуры.

«Мы абураныя тым, што расейскія ўлады гатовыя бязьлітасна расправіцца зь незалежнай, добра вядомай журналісткай, якая зьдзейсьніла нешта цалкам супрацьлеглае таму, у чым яна абвінавачваецца. Меркаваньне Сьвятланы ўяўляла сабой спробу разабрацца ў прычынах трагедыі; прадстаўляць яе словы як „апраўданьне тэрарызму“ — гэта наўмыснае, палітычна матываванае скажэньне праўды, накіраванае на тое, каб заглушыць крытычны голас. Гэта нагадвае найгоршыя прыклады паказальных працэсаў, якія праходзілі ў адну з самых змрочных эпох у гісторыі Расеі», — гаворыцца ў заяве Дэйзі Сындэлар, выканаўца абавязкаў прэзыдэнта карпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

  • У абарону Пракопʼева раней выступілі міжнародныя праваабарончыя і журналісцкія арганізацыі, расейскія палітыкі і грамадзянскія актывісты.
  • Судовы працэс адбываецца ў Другім заходнім акруговым судзе ў Пскове. У пятніцу праходзяць дэбаты бакоў.
  • Сьвятлану Пракопьеву абвінавачваюць у апраўданьні тэрарызму (частка 2 арт. 205.2 КК РФ). Крымінальную справу супраць Пракопʼевай распачалі ў лютым 2019 году ў сувязі зь яе выказваньнямі ў эфіры «Эхо Москвы ў Пскове» аб магчымых матывах Міхаіла Жлобіцкага, які падарваў сябе ў будынку архангельскага ўпраўленьня ФСБ. Асноўныя думкі яе выступленьня былі пераказаныя таксама ў аўтарскай калёнцы. Сьвятлана Пракоп’ева ў эфіры радыё «Эхо Москвы» выказала думку, што дзяржава «сама выхавала» пакаленьне грамадзян, якое змагаецца зь ім. Выступаючы ў судзе, Пракопʼева заявіла, што напісала аўтарскую калёнку аб выбуху ў будынку архангельскага ФСБ, каб такія тэракты не паўтарыліся ў будучыні.
  • У пятніцу бок абвінавачаньня папрасіў суд прызначыць 6 гадоў калёніі Пракопʼевай у справе аб апраўданьні тэрарызму. Пракуратура таксама просіць забараніць ёй займацца журналістыкай 4 гады.
  • Пракопʼева 3 ліпеня выступіла з апошнім словам. Яна не прызнала сваю віну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG