Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першае беларускае слова ў адмысловай праграме БТ прагучала на 70-й хвіліне


Увечары 3 ліпеня дзяржаўнае тэлебачаньне зрабіла адмысловую інфармацыйную праграму «День независимости».

У перадачы былі паказаныя рэпартажы з урачыстасьцяў на плошчы Перамогі, фрагмэнты выступы Аляксандра Лукашэнкі, зачытаныя віншаваньня ад кіраўнікоў дзяржаваў, у тым ліку і каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы II.

І вядоўцы праграмы, і Лукашэнка, і журналісты, і тыя, каго яны апытвалі, размаўлялі па-расейску.

Адзіны беларускамоўны сюжэт (на тэму гісторыі Беларусі) прагучаў упад канец выпуску, на 70-й хвіліне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG