Лукашэнка пагутарыў з Пуціным, абяцаў паляцець на парад у Маскву з сынамі

Аляксандар Лукашэнка з сынамі на парадзе ў Менску, 9 траўня 2019 году, ілюстрацыйнае фота

Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін правялі 19 чэрвеня тэлефонную размову. З чыёй ініцыятывы яна адбылася, ня пішуць ані беларускі, ані расейскі бакі.

Прэс-служба Крамлю сьцісла апісвае тэмы размовы: парад Перамогі ў Маскве 24 ліпеня, пагадненьне аб прызнаньні візаў і пандэмія каранавірусу.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант расказала БелТА, што:

  • размоваў пра «газпрамаўскі банк» не было, тэму не абмяркоўвалі (маецца на ўвазе, пэўна, крымінальная справа супраць работнікаў «Белгазпрамбанку» і яго былога кіраўніка, патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі);
  • Пуцін расказаў Лукашэнку пра новыя японскія лекі, нібыта эфэктыўныя супраць каранавірусу, і Лукашэнка сказаў, што гэтыя лекі купяць і будуць выкарыстоўваць (пра якія лекі ішлося, невядома: даказанай эфэктыўнасьці сродкаў супраць COVID-19 няма, ёсьць толькі экспэрымэнтальныя прэпараты);
  • Пуцін запрасіў Лукашэнку на парад у Маскве, Лукашэнка пагадзіўся, сказаў, што будзе там з сынамі (ці ўсімі трыма, не ўдакладняецца);
  • Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі сытуацыю з эканомікай, дамовіліся сустрэцца і абмеркаваць «пытаньні, якія сёньня стаяць на парадку дня», «працягнуць размову ў Маскве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія ўлады ізалявалі вэтэранаў, якія будуць глядзець парад разам з Пуціным
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка ўсё ж паедзе на парад Перамогі ў Маскву