Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады ізалявалі вэтэранаў, якія будуць глядзець парад разам з Пуціным


Ілюстрацыйнае фота

Каля 80 вэтэранаў Другой усясьветнай вайны, якія маюць прысутнічаць на парадзе ў Маскве 24 чэрвеня разам з Уладзімірам Пуціным, адправілі ў карантын. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на двух чыноўнікаў, знаёмых з падрыхтоўкай да акцыі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Сёлета традыцыйны парад у гонар Дня Перамогі перанесьлі з 9 траўня на 24 чэрвеня і абвясьцілі гэты дзень выходным. Большасьці ўдзельнікаў вайны цяпер сама меней 93 гады.

Плянуецца, што Пуцін будзе на трыбуне на Краснай плошчы разам з удзельнікамі вайны. Рашэньне ізаляваць іх — частка захадаў абароны Пуціна ад каранавірусу, — адзначае агенцтва. Яно папрасіла камэнтар у прэс-сакратара расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Пяскова, але ён не адказаў.

У рэзыдэнцыі Пуціна ў Нова-Агарове для абароны ад каранавірусе паставілі адмысловы дэзынфэкцыйны тунэль. Раней стала вядома, што ўдзельнікам сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі мераюць тэмпэратуру і яны здаюць тэсты на каранавірус.

У лістападзе Пуцін запатрабаваў ад чальцоў ураду тэрмінова зрабіць прышчэпкі ад грыпу, паведамляў ТАСС.

«На грып захварэў — самастрэл. А як? Можна перадухіліць — не перадухіліў. Я вас прашу падумаць пра гэта», — цытавала агенцтва прэзыдэнта Расеі. Пуцін шмат гадоў не выносіць на нарадах чыноўнікаў з грыпам, апавядалі расейскай службе Радыё Свабода двое былых удзельнікаў працоўных сустрэчаў зь ім.

Найцяжэй каранавірусную інфэкцыю пераносяць людзі, старэйшыя за 60 гадоў. Уладзіміру Пуціну — 67.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG