Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонку Зяленскага шпіталізавалі з пнэўманіяй сярэдняй цяжкасьці, у яе каранавірус


Алена Зяленская, 2019 год

Алену Зяленскую паклалі ў кіеўскую лякарню з дыягназам «двухбаковая пнэўманія сярэдняй цяжкасьці«. На мінулым тыдні ў яе пацьвердзілі COVID-19.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Жонка прэзыдэнта знаходзіцца ў ізаляцыі, пад наглядам дактароў. Яе стан стабільны, датацыя кіслароду не патрэбная», — паведамілі ў прэсавай службе прэзыдэнта Ўкраіны.

Ва Ўладзіміра Зяленскага і іхных дзяцей паўторны тэст ня выявіў каранавірусу.

Чатыры дні таму ў Офісе прэзыдэнта Ўкраіны паведамілі, што жонка Ўладзіміра Зяленскага Алена знаходзіцца на амбуляторным лячэньні ў сувязі з пацьверджаным COVID-19.

Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію інтэрнэт-выданьню «Українська правда» паведаміў, што хацеў наўмысна заразіцца каранавірусам, каб на ўласным прыкладзе паказаць людзям, што «гэта страшна».

«Я хацеў прайсьці гэты этап. Каб было лягчэй людзям. Я прапанаваў нашым: „Давайце я захварэю, мяне адразу ізалюем на Банкавай (на гэтай вуліцы знаходзіцца Офіс прэзыдэнта Ўкраіны. — РС). І пражыву гэта нармальна. Каб людзі зразумелі — гэта страшна, ты можаш захварэць, табе кепска. І я празь сябе гэта прапушчу, пакажу». Вырашылі, што занадта шмат. Перабор“», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Ён дадаў, што гэтага яму не даравала б сям’я: «Яны б сказалі, што я вар’ят. І, у прынцыпе, яны мелі б рацыю».

Лукашэнка — кантакт чацьвёртага ўзроўню?

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абмежаваў свае сустрэчы і знаходзіцца на частковым карантыне пасьля выяўленьня каранавірусу ў яго жонкі.

Зяленскі, стаўшы кантактам першага ўзроўню, штодня кантактаваў з кіраўніком свайго офісу Андрэем Ермаком. 11 чэрвеня ён у часе свайго візыту ў Менску сустракаўся з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ігарам Сергеенкам.

У складзе ўкраінскай дэлегацыі ў Менску знаходзіўся і міністар абароны Ўкраіны Андрэй Таран, які сустракаўся з сваім беларускім калегам Віктарам Хрэніным.

Як паведамілі ў Офісе ўкраінскага прэзыдэнта, 12 чэрвеня Андрэй Ярмак і Андрэй Таран наведвалі Францыю зь візытам, а пасьля вяртаньня вынікі тэставаньня не пацьвердзілі наяўнасьць у іх каранавірусу.

У Офісе прэзыдэнта падкрэсьлілі, што ўсе супрацоўнікі прытрымліваюцца ўсіх захадаў засьцярогі і рэгулярна праходзяць праверку.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG