Эўрадэпутатка заклікала Эўразьвяз адрэагаваць на дзеяньні Лукашэнкі ў выбарчай кампаніі

Эўрадэпутатка Мірыям Лексман са Славаччыны заклікала эўрапейскіх кіраўнікоў «паслаць выразны мэсыдж» прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў сувязі зь перасьледам сваіх апанэнтаў у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі​

У відэазвароце Мірыям Лексман сказала:

«Я шакаваная апошнімі паведамленьнямі зь Беларусі пра катаваньні, зьняволеньні, парушэньні правоў чалавека. Эўрапейскім лідэрам трэба дзейнічаць і паслаць выразны мэсыдж прэзыдэнту Лукашэнку, што яго дзеяньні будуць мець выразныя наступствы, уключна з адраснымі санкцыямі і спыненьнем усёй фінансавай падтрымкі. Эўразьвяз стаіць на баку беларускага народу. Мы аддаём пашану вашай сьмеласьці ў гэты цяжкі час».