Афіцыйныя сацыёлягі: Рэйтынг Лукашэнкі ў Менску — 24%

Пікет у Менску па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам Аляксандра Лукашэнкі

Такія зьвесткі падае газэта «Наша ніва». Выданьне спасылаецца на апытаньне, якое было праведзенае Інстытутам сацыялёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук у сакавіку-красавіку 2020 года. У ім узялі ўдзел каля 2110 чалавек, зь іх каля 395 чалавек — у Мінску.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Вынікі апытаньня былі дасланыя ў тэлеграм-канал рэдактара аддзелу расьсьледаваньняў «Нашай Нівы» Арцёма Гарбацэвіча. Газэта піша, што яе крыніцы пацьвердзілі, што гэта рэальны дакумэнт.

Газэта апублікавала лічбы з атрыманага дакумэнту толькі па сталіцы. Паводле выданьне давер да кіраўніка дзяржавы выказалі 24% апытаных менчукоў. «Наша ніва» адзначае, што ў мінулыя гады гэтая лічба была істотна вышэй.

«Наша ніва» піша, што давер да Цэнтральнай выбарчай камісіі выказалі 11.1% сталічных рэспандэнтаў. Паводле выданьня сярод менчукоў ЦВК карыстаецца самым нізкім даверам з усіх інстытуцыяў, стаўленьне да якіх вывучалася падчас апытаньня Інстытуту сацыялёгіі НАН.