Кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі: «Сабралі каля мільёну подпісаў»

Пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам Аляксандра Лукашэнкі 5 траўня. У цэнтры Міхаіл Орда

За вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі на кандыдата ў прэзыдэнты сабралі каля 1 мільёна подпісаў. Пра гэта заявіў кіраўнік ініцыятыўнай групы дзеючага прэзыдэнта Міхаіл Орда падчас пікету 5 чэрвеня, гаворыцца на сайце Фэдэрацыі прафсаюзаў.

Першы пікет для збору подпісаў за Лукашэнку праходзіў на праспэкце Незалежнасьці, каля гандлёвага цэнтры Dana Mall увечары 5 чэрвеня. Подпісы зьбіралі пад сьцягамі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, БРСМ і «Белай Русі”».

«На гэтай выбарчай кампаніі мы робім націск на збор подпісаў у працоўных калектывах і па месцы жыхарства. На сёньня нашая ініцыятыўная група сабрала ўжо каля мільёну подпісаў за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі ў прэзыдэнты», — адзначыў старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда.

Ён заўважыў, што важная ня форма збору подпісаў, а каб увесь працэс адбываўся мірна і без парушэньняў заканадаўства.

«Каб штучна не нагняталася абстаноўка і не распальвалася варожасьць… Ніякіх паказальных чэргаў мы не ствараем», — дадаў Орда.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Колькі вам заплацілі?» Як дэпутат Клішэвіч і сябры БРСМ перашкаджалі журналісту Свабоды весьці стрым зь пікету ў падтрымку Лукашэнкі

У Менску прайшоў пікет за Лукашэнку з удзелам кіраўніцтва БРСМ і ФПБ. ФОТА