Жыхары Баранавічаў 26 траўня выстраіліся ў чаргу, каб пакінуць подпіс за Сьвятлану Ціханоўскую, якая вылучаецца кандыдатам на прэзыдэнта, піша Intex-press.by.
Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты.
24 траўня на пікеце ў Менску за Ціханоўскую сабралі каля трох тысяч подпісаў. Пікет працягваўся больш за 4 гадзіны, чарга з ахвотнікаў падпісацца за вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай расьцягнулася на некалькі соцень мэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Я не чакаў, што людзі павераць». Сяргей Ціханоўскі пра жонку, апазыцыю і пляны на 9 жніўня