Беларусь не зьбіраецца забараняць уезд грамадзянам Кітаю

Ілюстрацыйнае фота.

У Беларусі не разглядаюць пытаньне пра забарону на ўезд грамядзянам Кітаю. Пра гэта Tut.by паведаміла прэс-сакратарка Мінздароўя Юлія Барадун са спасылкай на апошнія рэкамендацыі Cусветнай арганізацыі аховы здароўя.

У інтэрнэце зьявілася пэтыцыя, аўтары якой патрабуюць зачыніць мяжу Беларусі для кітайскіх грамадзянаў, а таксама тых, хто нядаўна быў у Кітаі.

Тым часам Расея часова зачыняе ўезд для ўсіх грамядзянаў Кітаю з 20 лютага 2020 году.