Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны лекар шпіталя ў кітайскім Ухані памёр ад каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік галоўнага шпіталя кітайскага гораду Ўхань, эпіцэнтру ўспышкі новага каранавірусу COVID-19, памёр ад хваробы, выкліканых гэтым вірусам.

Як піша Reuters, пра сьмерць доктара Лю Чжыміна 18 лютага паведаміла кітайская дзяржаўная тэлевізія. Раней пра ягоную сьмерць распаўсюджваліся чуткі, якія кітайскія ўлады абвяргалі.

Гэта ўжо другі вядомы лекар, які памёр праз каранавірус — раней у лютым памёр доктар Лі Вэньлян, які першым папярэдзіў пра новы вірус.

На момант публікацыі ў сьвеце было зафіксавана звыш 73 тысячаў пацьверджаных заражэньняў COVID-19 (каля 72,5 тысячы зь іх у Кітаі), памерлі больш за 1800 чалавек, але больш за 12,8 тысячы раней заражаных былі выпісаныя здаровымі.

За апошні дзень у Кітаі зафіксаваныя сьмерці 99 чалавек, у якіх выявілі новы каранавірус.

У Беларусі на момант публікацыі ня выявілі ніводнага выпадку COVID-19, таксама як вірус не выяўлялі ў грамадзянаў Беларусі за межамі краіны.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG