Лічба дня: колькі чалавек абсьледавалі ў Беларусі на каранавірус

На момант публікацыі ў РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі абсьледавалі 121 чалавека, піша Міністэрства аховы здароўя.

Сярод іх 47 чалавек, якія прыбылі 29 студзеня ў Нацыянальны аэрапорт Менск.

У ніводнага з абсьледаваных ня выявілі каранавірус 2019-nCoV. Выявілі:

  • 1 выпадак вірусу грыпа В;
  • 3 выпадак вірусу грыпу А (H1N1);
  • 1 рынавірус;
  • 3 выпадкі мікраплазмы пнэўманіі;
  • 1 выпадак зьмешанага грыпу А і мікраплазмы пнэўманіі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Не каранавірус: шпіталізаваным у Магілёве беларусам паставілі дыягназ

Па стане на раніцу 30 студзеня не былі абсьледаваны 18 проб, сярод іх 6 пробаў ад пацыентаў з сымптомамі ОРВІ.