Слуханьні па імпічмэнце: выступаюць дарадца прэзыдэнта ЗША па Расеі і супрацоўнік амбасады ў Кіеве. УЖЫВУЮ

Фіёна Гіл і Дэйвід Голмс

У чацьвер у Камітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША працягваюцца слуханьні па справе аб імпічмэнце. У якасьці сьведак выступаюць Фіёна Гіл — экспэртка па зьнешнепалітычных пытаньнях — і дыплямат Дэйвід Голмс, палітычны дарадца амбасады ЗША ва Ўкраіне.

Голас Амэрыкі вядзе жывую відэатрансьляцыю са слуханьняў з сынхронным перакладам на расейскую мову.

Трансьляцыя па-ангельску:

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На слуханьнях па імпічмэнце пасол ЗША ў Эўразьвязе даў паказаньні супраць асабістага адваката прэзыдэнта Трампа
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На слуханьнях па імпічмэнце прэзыдэнта ЗША выступіць былы спэцпрадстаўнік ва Ўкраіне. УЖЫВУЮ 
  • Паводле Канстытуцыі ЗША, прэзыдэнту можа быць абвешчаны імпічмэнт за дзяржаўную здраду, подкуп, а таксама за любыя іншыя злоўжываньні на думку заканадаўцаў. Мэта дэмакратаў — даказаць, што Трамп іх зьдзейсьніў.
  • У цэнтры расьсьледаваньня — тэлефанаваньне Дональда Трампа прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзімеру Зяленскаму, калі амэрыканскі лідэр нібыта папрасіў украінскага адкрыць расьсьледаваньне супраць сына Джо Байдэна, свайго палітычнага суперніка.
  • Галоўныя сьведкі на працэсе — высокапастаўленыя дыпляматы з Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.