У школе «настаўніцы з партай» новая дырэктарка

Гомельская сярэдняя школа №15, дзе настаўніца пагражала стукнуць школьніка партай і абмацярыла яго

У сярэдняй школе №15 у Гомлі 24 верасьня прадставілі новую дырэктарку – Людмілу Яўсеенку, якая раней займала пасаду намесьніцы дырэктара ў выхаваўчай працы, паведамляе ​«Гомельская праўда».

Былую дырэктарку 15-й школы Марыну Чарненку ўладкавалі намесьніцай дырэктара 65-й школы ў тым жа раёне Гомлі. Яе ​звольнілі з 15-й школы на загад Аляксандра Лукашэнкі пасьля інцыдэнту «настаўніцы з партай».

Бацькі вучняў гэтай школы ладзілі ​стыхійны сход у падтрымку Чарненкі, але чыноўнікі не пайшлі на саступкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ці праўда, што інцыдэнт з гомельскай «настаўніцай з партай» — ня рэдкасьць у беларускіх школах?