Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра гвалт у школе


Саўка ды Грышка пра гвалт у школе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:46 0:00

Саўка ды Грышка пра гвалт у школе

Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць падзеі ў гомельскай школе, дзе настаўніца мацюкнулася на вучня, за што яе звольнілі, а пасьля Лукашэнка яе вярнуў і сказаў, што адкруціў бы вучню галаву.

Саўка:
Абнаглелі, ну і ну,
Дзеці на уроках!
Адарваў бы галаву
Кажнаму ўтарому!

Грышка:
А настаўнікі крычаць
І, бывае, матам.
Могуць вучню поўху даць,
Пагражаюць партай.

Рэфрэн:
Саўка:

То лі яшчэ будзе,
То лі яшчэ будзе,
то лі яшчэ будзе,
Ой-ёй-ёй!
Грышка:
Ці тое яшчэ будзе,
Ці тое яшчэ будзе,
Ці тое яшчэ будзе,
Вой-ёй-ёй!

Саўка:
Целефоны адабраць
Нада срочна проста.
І ўвясьці назад апяць
І гарох, і розгі.

Грышка:
Гэтым вырашыце ўсе
Вы праблемы школы.
Бо кароль так захацеў,
А кароль ваш голы!

Рэфрэн.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG