Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я ў турму пайду, а табе п...ц будзе». Гомельскія школьнікі зьнялі на відэа рэакцыю настаўніцы на паводзіны 4-клясьніка


Ілюстрацыйнае фота

Партал «Сильные новости» апублікаваў відэа, зьнятае ў сярэдняй школе № 15 Гомля. На ім настаўніца крычыць і мацюкаецца падчас уроку расейскай мовы ў 4-й клясе.

На відэа бачна, як настаўніца падняла парту і кажа: «Я пайду ў турму, а табе [мацюкі]».

Настаўніцу звольнілі

Вечарам 13 верасьня ў школе прайшоў бацькоўскі сход, на якім былі намесьнік старшыні гарвыканкаму Віталь Атаманчук, начальнік упраўленьня адукацыі Сяргей Парошын і іншыя чыноўнікі.

На сходзе Парошын патлумачыў бацькам сытуацыю, папрасіў прабачэньня і абвясьціў, што настаўніца звольнена. Яна выкладала ў 2 клясе, у 4 кляс у дзень інцыдэнту трапіла на замену.

«Факты, выкладзеныя ў відэа, якое трапіла ў інтэрнэт, знайшлі сваё пацьверджаньне. Настаўніца пісала тлумачальную, яна ўсьведамляе свае дзеяньні як няправільныя. Мы шкадуем, што так атрымалася», — патлумачыў на сходзе начальнік упраўленьня адукацыі.

Сярэдняя школа № 15 у Гомлі
Сярэдняя школа № 15 у Гомлі

Працавала ў школе 35 гадоў

Настаўніца працавала ў школе 35 гадоў. Ёй хутка на пэнсію. Бацькі, дзеці якіх вучацца ў 2 клясе, шкадуюць, што іх настаўніцу звольнілі.

«У клясу да яе летась набіралі дзяцей, і прасіліся 35 чалавек, усім не хапіла месцаў, многія пакрыўдзіліся. Значыць, яна добры пэдагог, але вось не стрымалася», — сказаў адзін з бацькоў, сын якога вучыцца ў 2 клясе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG