Новы пасол Эўразьвязу сказаў, калі зь Беларусі могуць зьняць санкцыі

Дырк Шубэль (Dirk Schuebel), архіўнае фота

Адмена санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні Беларусі магчымая, калі ў краіне адбудуцца паляпшэньні ў сфэры дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў новы кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу Дырк Шубэль.

У прыватнасьці Эўразьвяз чакае прагрэсу што да

  • свабоды сходаў,
  • свабоды слова,
  • правядзеньня выбараў.

На сёньня Эўразьвяз захоўвае эмбарга на пастаўкі ўзбраеньня ў Беларусь. Чатыром асобам — Уладзімеру Навумаву, Віктару Шэйману, Юрыю Сівакову і Дзьмітрыю Паўлічэнку — забаронены ўезд у Эўразьвяз. ЭЗ лічыць іх датычнымі да зьнікненьняў у Беларусі апанэнтаў улады ў 1999–2000 гадах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС: Лукашэнка падпіша пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму з Эўразьвязам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка ня хоча мяняць выбарчую сыстэму