Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія сабралася скасаваць для беларусаў бясплатныя доўгатэрміновыя візы


У цэнтры Таліну, ілюстрацыйнае фота
У цэнтры Таліну, ілюстрацыйнае фота

У Эстоніі на міжведамасным узроўні разглядаецца законапраект пра скасаваньне для грамадзянаў Беларусі і Ўкраіны выключэньня зь візавых правілаў, паводле якога грамадзяне маглі не плаціць за атрыманьне доўгатэрміновых візаў.

Пра гэта паведаміла Эстонская грамадзкая тэлерадыёкампанія, разгляд дакумэнту ёй пацьвердзілі ў Міністэрстве замежных справаў. Паводле эстонскага МЗС, прынцыповае рашэньне было прынятае яшчэ вясной, калі разглядалася бюджэтная стратэгія.

Эстонскае Міністэрства фінансаў чакае, што праз аднаўленьне платы за доўгатэрміновыя візы ў бюджэт атрымаецца прыцягнуць дадатковыя 2 млн эўра. Да таго ж, хоць бясплатныя візы і спрыялі разьвіцьцю сувязяў зь Беларусьсю і Ўкраінай, яны стваралі дыскрымінацыю адносна іншых краінаў — прадпрымальнікі, якія хацелі наняць грамадзянаў трэціх краінаў, пачалі прасіць наогул скасаваць аплату за доўгатэрміновую візу для ўсіх.

Прадстаўніца МЗС растлумачыла, што ўкраінцам цяпер для шмат якіх выпадкаў не патрэбная віза, калі яны маюць біямэтрычны пашпарт, а доўгатэрміновыя бясплатныя візы атрымлівалі збольшага для працы, таму выключэньне для ўкраінцаў больш не абгрунтаванае.

Чаму разам з украінцамі хочуць адмяніць бясплатныя візы і для беларусаў, не ўдакладняецца. Але адзначаецца, што для грамадзянаў Беларусі і Ўкраіны захаваецца магчымасьць рабіць выключэньні, а «Эстонія ўсебакова падтрымлівае праграму Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG