Позна ўвечары 3 ліпеня на ўзьбярэжжы Сьвіслачы ў Менску адбылася трагедыя. Падчас запуску сьвяточнага салюту да Дня Незалежнасьці чатыры снарады разарваліся, былі разбураныя салютныя ўстаноўкі, аскепкі паляцелі ў бок людзей.
На месцы падзей усё яшчэ працуюць сьледчыя, салютныя устаноўкі пакуль не прыбралі. Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.463 КК РБ — «парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі падвышанай небясьпекі».
У выніку здарэньня 10 чалавек былі параненыя, адна жанчына загінула на месцы, нягледзячы на спробы мэдыкаў дапамагчы ёй. Акрамя гэтага, павыбівала шкло ў будынках у розных частках гораду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Жанчына загінула, 10 чалавек параненыя падчас салюту ў Менску. ФОТА, ВІДЭАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што стала вядома за ноч пасьля трагедыі падчас сьвяточнага салюту