Зарады гэтай партыі ўжо выкарыстоўваліся для салютаў, — Міністэрства абароны

Міліцыя на месцы здарэньня падчас салюту ў Менску

Міністэрства абароны выказала спачуваньне родным жанчыны, якая загінула падчас салюту ў Менску.

Паводле інфармацыі, разьмешчанай ведамствам, у выніку надзвычайнага здарэньня адна жанчына загінула, яшчэ 3 чалавекі пацярпелі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Напярэдадні трагедыі вайскоўцы паведамлялі, што падчас салюту 3 ліпеня будуць выкарыстоўваць новыя фаервэркі

Аскепкі на месцы здарэньня падчас салюту

У афіцыйным паведамленьні сьцьвярджаецца, што зарады гэтай партыі ўжо раней прымяняліся для салютаў.

Падчас салюту з нагоды сьвяткаваньня Дня незалежнасьці ў Менску 3 ліпеня адбылося надзвычайнае здарэньне. Па словах відавочцаў, адзін са снарадаў разарваўся занадта нізка, аскепкі трапілі ў людзей. Жанчыне, кажуць відавочцы, перарэзала артэрыю. За салютам яна назірала разам са сваёй сям’ёй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Жанчына загінула, 10 чалавек параненыя падчас салюту ў Менску. ФОТА, ВІДЭА