Загінула жанчына 1955 году нараджэньня.
Сьледчы камітэт у акаўнце ў «Тэлеграме» разьмясьціў інфармацыю пра тое, што сьледчыя групы працуюць у месцах здарэньняў. Якія менавіта здарэньні адбыліся, не ўдакладняецца.
Раней стала вядома, што падчас салюту адбылося надзвычайнае здарэньне. Некалькі снарадаў разарваліся занадта нізка, аскепкі трапілі ў людзей. Паводле відавочцаў, жанчыне перарэзала аскепкам артэрыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Жанчына загінула, 10 чалавек параненыя падчас салюту ў Менску. ФОТА, ВІДЭАЯк паведамляе СК, на месцы працуюць спэцыялістыў Міністэрства абароны, МНС, МУС, мэдыцынскія службы. Праводзіцца праверка па факце сьмерці. Вырашаецца пытаньне аб завядзеньні крымінальнай справы.
Вядома, што яшчэ некалькім пацярпелым мэдыкі дапамагалі ў сувязі з пашкоджаньнямі, аднак ім не спатрэбілася шпіталізацыя.
Дакладную колькасьць людзей, якія зьвярнуліся па мэдыцынскую дапамогу, удакладняюць.