Камоцкая, Пінігін, Кукабака, Пятровіч. Новыя ўзнагароды мэдалём БНР-100

Мэдаль у гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР, архіўнае фота

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ўзнагародзіла мэдалямі да 100-годзьдзя БНР больш як сорак вядомых беларусаў і замежнікаў, якія спрыяюць дэмакратыі і незалежнасьці.

Як стала вядома Радыё Свабода, у ліку ўзнагароджаных — пісьменьнік, галоўны рэдактар часопісу «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, мастак Вячка Целеш (Рыга), тэатральны рэжысэр Мікалай Пінігін і кінадакумэнталіст Антон Цялежнікаў, сьпевакі Кася Камоцкая, Вераніка Круглова, Зьміцер Вайцюшкевіч.

Да тых, хто быў узнагароджаны мэдалём раней, далучаныя дэпутат Вярхоўнагна Савету 13-га скліканьня Павал Знавец, намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч, палітычныя вязьні Ірына Волкава (Шэйбак), Міхась Кукабака, Аляксандар Малчанаў, грамадзкія дзеячы Глеб Лабадзенка, Андрэй Стрыжак, Андрэй Сьцепанюк.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада БНР узнагародзіла мэдалямі амэрыканскіх дыпляматаў і беларускіх дзеячоў замежжа

Мэдаль ад старшыні Рады БНР атрымаюць сьвятары а. Андрусь Абламейка, а. Ян Майсейчык, прапаведнік Юры Рапецкі, былы амбасадар у Беларусі Майкл Козак, чэскі палітык Ян Румл, дасьледчык беларускай літаратуры Томас Бёрд (Нью-Ёрк), перакладчыца Сьвятлана Вранава (Прага).

Сярод узнагароджаных мэдалём групы дзеячоў беларускай дыяспары — Яўген Вапа (Польшча), Зінаіда Клыга (Эстонія), колішні дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Вячка Станкевіч (ЗША).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Атаве ўручылі мэдалі БНР беларускім дзеячам замежжа

Мэдаль быў зацьверджаны ў дні сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і «уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за дасьледаваньні і папулярызацыю беларушчыны, здабыцьцё і ўмацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».

Мэдалём узнагароджаныя больш за 130 асобаў зь Беларусі і замежжа. Уручэньне ўзнагарод мае адбывацца на працягу 2019 году. Адпаведны дэкрэт падпісала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «...Калі Беларусь стане сапраўды незалежнай». 93-гадоваму вэтэрану вайны ўручылі мэдаль БНР

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля габрэяў у XX ст. найбольш пацярпелі беларусы», — князь Шварцэнбэрг

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кангрэсмэнам ЗША ўручылі мэдалі БНР

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Натальля Радзіна адной зь першых атрымала мэдаль БНР