Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Атаве ўручылі мэдалі БНР беларускім дзеячам замежжа


У Атаве старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ўручыла мэдалі да стагодзьдзя БНР дзеячам беларускай дыяспары ў Канадзе.

​Мэдалямі ўганаравалі:

  • архіяпіскапа і першагерарха Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўладыку Сьвятаслава (Логіна),
  • паэта, старшыню Згуртаваньня беларусаў Канады ў 2001–2005 гадах доктара Пётру Мурзёнка,
  • шматгадовую старшыню Згуртаваньня беларусаў Канады Валянціну Шаўчэнку,
  • актывіста і кіраўніка беларускай грамады ў Квэбэку Анатоля Храноўскага,
  • канадзкага палітыка і праваабаронцу Дэвіда Кілгура.

У мінулым годзе Рада БНР абвясьціла пра ўзнагароджаньне шэрагу асобаў, у тым ліку і пяцёх названых, мэдалём у гонар стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Адпаведны дэкрэт падпісала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Мэдаль зацьверджаны ў дні сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці БНР і «ўручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 году, у тым ліку за дасьледаваньні і папулярызацыю беларушчыны, здабыцьцё і ўмацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».

Астатнія ўзнагароды будуць уручацца цягам 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG