Сталіца краіны — Каракас — знаходзіцца амаль у поўнай цемры. Як і ў большай частцы краіны, электрычнасьць у горадзе зьнікла ўдзень 7 сакавіка.
Урад прэзыдэнта Нікаляса Мадура абвінаваціў апазыцыю ў сабатажы — паведамляюць сусьветныя навіновыя агенцыі. А лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо, які абвясьціў сябе кіраўніком краіны, у спробе перавароту.
Неасьветленыя вуліцы вэнэсуэльскага гораду Баркісімэта
Гуайдо заявіў, што катастрофа адбылася ў выніку «хаосу і абурэньня» і стала вынікам неэфэктыўнасьці кіраваньня Мадура. «Сьвятло вернецца, як толькі Мадура сыдзе з улады», — кажа Гуайдо.