У Ленінскім раённым судзе Менску падыходзіць да завяршэньня працэс над былым галоўным патолягаанатамам Менску Аркадзем Пучковым, якога абвінавачваюць у шматразовым атрыманьні хабару ў вялікім памеры. Паводле сьледзтва, Пучкоў атрымаў агулам каля 200 тысяч даляраў.
Пракурор Сьвятаслаў Вялікі сказаў, што віна Аркадзя Пучкова ў хабарніцтве была ў судзе цалкам даказаная і папрасіў для яго 9 гадоў зьняволеньня ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць кіроўныя пасады цягам 5 гадоў.
Пракурор не знайшоў абставінаў, якія б абцяжарвалі віну Пучкова, і назваў 3 абставіны, якія аблягчаюць ягоную віну: раскаяньне, узрост і частковую кампэнсацыю нанесеных стратаў. Пры гэтым пракурор папрасіў суд улічыць, што Пучкоў зьдзяйсьняў свае злачынствы цягам доўгага пэрыяду і назваў ягоныя дзеяньні «ў значнай ступені сацыяльна небясьпечнымі».
«Я такога не прыпомню, каб начальнік абклаў данінай сваіх падначаленых, і гэта цягнулася гадамі, а пры гэтым ва ўстанове працавала камісія па барацьбе з карупцыяй, прычым абвінавачаны сам яе ўзначальваў», — абурыўся пракурор і папрасіў улічыць суд гэтыя абставіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Судзяць галоўнага патолягаанатама Менску, які браў хабар і трымаў яго ў лядоўніУ пачатку лютага Пучкову выставілі новае абвінавачаньне, якое збольшага паўтарыла тое, што інкрымінавалася пракуратурай спачатку, але былі ўдакладненыя сумы хабараў, якія Аркадзь Пучкоў цягам апошніх 16 гадоў гадоў атрымліваў ад падначаленых яму супрацоўнікаў патолягаанатамічнага бюро Менску і бізнэсоўцаў, што арандавалі памяшканьні на тэрыторыі бюро.
Як і за што браў хабар?
Нагадаем, Пучкоў працаваў начальнікам патолягаанатамічнага бюро больш за 20 гадоў. Затрымалі яго ў чэрвені 2018 году пасьля атрыманьня 3 тысяч даляраў хабару. Грошы знайшлі падчас ператрусу ў лядоўні. Ад атрыманьня гэтага хабару Пучкоў не адмаўляўся. Як і ад таго, што атрымліваў хабары ад санітараў морга ды іншых супрацоўнікаў бюро, у тым ліку кіроўцаў катафалкаў. Браў прыкладна па 10% ад заробку. Але з адпускных, як спачатку сьцьвярджала сьледзтва, Аркадзь Пучкоў пэўнага «адсотка» з падначаленых ня браў, ад гэтага абвінавачаньне адмовілася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Былому галоўнаму патолягаанатаму прад’явяць новае абвінавачаньнеНа што траціў
На што ішлі атрыманыя грошы? Паводле Аркадзя Пучкова, частку хабараў ён патраціў на лячэньне за мяжой хворай на рак жонкі, але таксама за хабары фінансаваў падарункі для бальніц, купляў квіткі ў тэатар для замежных дэлегацый, аплочваў іхныя вячэры ў рэстарацыях. Нават траціў грошы на лазьню, у якую хадзілі расслабляцца супрацоўнікі бюро і госьці. Толькі венікаў для лазьні штогод закуплялася больш за 100 штук, прагучала ў судзе.
Падчас дачы паказаньняў Аркадзь Пучкоў расплакаўся.
«Праз 4 дні мне будзе 70 гадоў, пойдзе восьмы дзясятак. Сустракаць юбілей за кратамі, ня ў коле сям’і і сяброў — самае вялікае пакараньне, якое я сам сабе зрабіў».
Пучкоў прызнаў віну ва ўсіх эпізодах аб хабары, акрамя аднаго — ад бізнэсоўца Ермака, які ў пачатку 2000-х арандаваў памяшканьне на тэрыторыі патолягаанатамічнага бюро.