Гуайдо заявіў, што Расеі выгадная зьмена ўлады ў Вэнэсуэле

Хуан Гуайдо

Кіраўнік Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы Хуан Гуайдо, які абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам краіны, заявіў у інтэрвію агенцтву Reuters, што зьмена ўлады будзе выгаднай галоўным крэдыторам Вэнэсуэлы — Расеі і Кітаю.

«Расеі і Кітаю больш за ўсё падыходзіць стабільнасьць краіны і зьмена ўраду, — сказаў Гуайдо. — Мадура не абараняе Вэнэсуэлу, ён не абараняе нічыіх інвэстыцый. Ён не падыходзіць гэтым краінам».

Апазыцыянэр паабяцаў, што ўрад Вэнэсуэлы з адказнасьцю падыдзе да сваіх абавязкаў перад крэдыторамі.