У парлямэнце Вэнэсуэлы, які знаходзіцца ў апазыцыі да Нікаляса Мадура, патрабуюць тлумачэньняў ад цэнтральнага банку краіны наконт спробаў вывезьці ў Расею каля 20 тон золата.
Як заявілі ў Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы, інфармацыю пра гэта паведамілі супрацоўнікі банку.
«Мы патрабуем паведаміць усе падрабязнасьці. Гэта ня золата Калікста Артэгі (кіраўніка Банку Вэнэсуэлы. — Рэд.). Яно належыць народу», — гаворыцца ў паведамленьні.
У асамблеі адзначылі, што самалёт, які павінен забраць золата, ужо прыбыў з Масквы ў Каракас.