Лукашэнка: Мы ня ведалі, што такое дзедаўшчына

Аляксандар Лукашэнка наведаў навучальны палігон у Івацэвіцкім раёне

Аляксандар Лукашэнка 5 кастрычніка падчас сустрэчы з журналістамі ў Івацэвіцкім раёне расказаў пра сваё стаўленьне да дзедаўшчыны і сьмерцяў у беларускім войску, піша БелТА.

Паводле яго меркаваньня, прэстыж вайсковай службы перакрываецца «адзінымі нэгатыўнымі фактамі», праз гэта ня варта баяцца службы ў войску.

Лукашэнка заявіў, што падчас сваёй службы памежнікам ён і яго саслужыўцы ня ведалі пра дзедаўшчыну. З 1975 па 1977 гады Аляксандар Лукашэнка служыў у памежных войсках КДБ СССР.

Лукашэнка сказаў, што яму «агідна», праз «адзінкавыя факты» дзедаўшчыны ў беларускім войску.

«Нам яшчэ маліцца трэба за тое, што мы ў войску не нясем такіх стратаў. Але гэта не апраўданьне падзеяў у Печах», — сказаў Лукашэнка.

Таксама ён адзначыў, што адтэрміноўкі ад войска даюцца 80% прызыўнікоў. Цягам паўгодзьдзя-году ўлады будуць займацца зьмяншэньнем гэтай лічбы.

Справа Аляксандра Коржыча. Што важна ведаць

3 кастрычніка 2017 году 21-гадовага радавога Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі са зьвязанымі нагамі і надзетай на галаву майкай ў склепе мэдроты вайсковай часткі ў Печах пад Барысавам. Некалькі саслужыўцаў Коржыча на паседжаньні паведамілі, што чулі, быццам майка была абматаная скотчам.

5 кастрычніка ў якасьці першапачатковай вэрсіі сьледзтва назвала суіцыд, але сваякі і сябры Аляксандра Коржыча з гэтай вэрсіяй не пагадзіліся і перадалі ў рэдакцыю Свабоды фатаздымкі ягонага цела са сьлядамі прыжыцьцёвых траўмаў.

Што такое Печы і чаму адтуль шмат кепскіх навінаў?

Справа атрымала вялікі рэзананс у грамадзтве, яна знаходзілася на асабістым кантролі ў Аляксандра Лукашэнкі. Расьсьледаваньне цягнулася каля 9 месяцаў.

Your browser doesn’t support HTML5

Асноўныя факты пра справу Аляксандра Коржыча. Відэа

У выніку сьледзтва прыйшло да высновы, што Аляксандра Коржыча давялі да самагубства таварышы па службе, абвінавачаньні прад’яўленыя больш як 15 асобам. Сьвятлана Коржыч катэгарычна ня згодная з высновамі сьледзтва. На думку жанчыны, яе сына забілі, а прычынай гэтага стала нежаданьне Коржыча плаціць таварышам па службе грошы.

Пацярпелымі ў справе, акрамя сваякоў Аляксандра Коржыча, прызнаныя больш за 50 яго былых саслужыўцаў.

Пяць рэчаў, якія трэба ведаць пра справу Аляксандра Коржыча

Гвалтоўная сьмерць у Печах салдата Аляксандра Коржыча атрымала ў грамадзтве вялікі рэзананс. Былыя салдаты тэрміновай службы пачалі расказваць пра свой досьвед дзедаўшчыны і гвалту ў войску. Стала пашырацца інфармацыя пра іншыя выпадкі сьмерці маладых салдат.

Пасьля здарэньня ў вайсковай частцы ў Печах апыталі 18 тысяч дэмабілізаваных вайскоўцаў на прадмет нестатутных дачыненьняў падчас службы ў войску.

У першым паўгодзьдзі ў Беларусі асудзілі 28 асобаў паводле крымінальных спраў аб нестатутных адносінах. Усе судовыя пастановы набылі законную сілу.

Беларускае войска імя Аляксандра Коржыча. Храналёгія падзей