Сорак дзён без Алеся Ліпая. У Менску прайшоў вечар памяці заснавальніка БелаПАН. ФОТА

Выступае старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец

1 кастрычніка ў Прэс-клюбе прайшоў вечар памяці Алеся Ліпая — заснавальніка і кіраўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, які пайшоў з жыцьця 23 жніўня.

​Вечар атрымаўся паэтычным — сябры і калегі чыталі ягоныя вершы, многія зь якіх пасьля сыходу іх аўтара набылі новы сэнс. Прагучалі песьні, напісаныя на вершы Алеся Ліпая.

В.а. дырэктара БелаПАН Дзьмітры Наважылаў

Алесь Ліпай — заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе ад 1991 году. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Алесь Ліпай памёр пасьля цяжкой хваробы 23 жніўня. Яму было 52 гады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вянок памяці. «Без Алеся Ліпая немагчыма ўявіць Беларусь»

Дзеці Алеся Ліпая - Алеся і Ян (у цэнтры)

Галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына