Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая абвясьціла збор подпісаў у падтрымку прыняцьця Закону Рэспублікі Беларусь «Аб выкарыстаньні і ахове першага дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь».
Подпісы зьбіраюць праз Google-форму, у ёй неабходна пазначыць:
- Прозьвішча, імя і імя па бацьку;
- Паштовы і электронны адрас.
На момант публікацыі ў падтрымку законапраекта падпісаліся больш за 300 разоў, паведаміў Свабодзе памочнік Канапацкай Дзяніс Ціханенка. Таксама ён патлумачыў, што палітык вырашыла зьбіраць подпісы праз Google-форму, каб мець дадзеныя падпісантаў неабходныя па заканадаўству аб зваротах. Сайт petitions.by не перадае гэтую інфармацыю аўтарам пэтыцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Канапацкая распрацавала законапраект аб ахове бел-чырвона-белага сьцяга. Што яна прапануеВядома, што дэпутатка будзе выносіць дакумэнт на парлямэнцкую сэсію, калі менавіта не ўдакладніла. Першапачаткова Канапацкая хацела накіраваць праект закону ў Палату прадстаўнікоў пасьля 21 траўня.
«Пабачым адказы Мінюста, Мінкульта і Мус, тады вырашым, як лепш дзейнічаць далей», — адказаў на пытаньне пра тэрмін накіраваньня дакумэнту ў Палату прадстаўнікоў Дзяніс Ціханенка.
Міністэрствы мусяць адказаць да 3 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Законапраект аб ахове бел-чырвона-белага сьцяга накіравалі ў міністэрствы культуры, унутраных спраў і юстыцыі