10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць

Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.

Чаму на беларускія храмы нацягваюць залатыя «цыбуліны»?

На сайце Petitions.by працягваецца збор подпісаў супраць «антырэстаўрацыі» беларускіх цэркваў — зьмены іх аўтэнтычнага выгляду і «насаджэньня пазалочаных купалоў-цыбулін». Свабода пацікавілася ў адмыслоўцаў, ці падзяляюць яны меркаваньне аўтараў пэтыцыі, што «цыбулізацыя» храмаў ёсьць мэтанакіраваным зьнішчэньнем культурных асаблівасьцяў Беларусі.​

Нехакейная нацыя. 7 прычынаў правалу беларусаў у хакеі

Вылет беларускай зборнай у першы дывізыён здарыўся ўпершыню за 15 гадоў. Што спрычынілася да падзеньня беларускага хакея? Сем адказаў Свабоды.​

«Я пішу ўсім целам». 10 радкоў пра паэтку Вальжыну Морт

Амэрыканска-беларуская паэтка і перакладчыца Вальжына Морт па дарозе зь Беларусі ў Італію правяла паэтычную вечарыну ў Празе, на якой яе вершы прагучалі па-беларуску, па-ангельску і па-чэску. Прапануем 10 фактаў і цытатаў найбольш вядомай беларускай паэткі ў замежжы.

«У маім стане біць татуіроўкі? Ты пра што ўвогуле»

​19-гадовая Жэня Панфіленка зь Ельску бясплатна робіць ахвочым татуіроўкі. Такім чынам дзяўчына знаходзіць новых знаёмых і сяброў, адначасова шліфуючы майстэрства.​

За чый кошт жыве Крым пасьля анэксіі Расеяй

Эканамічны рост Крыму з пачатку 2017 года перавысіў 10%, паведамлялі крымскія чыноўнікі. Рэгіён прагрэсуе, гаворыцца ў матэрыялах «Мінэканамразьвіцьця Крыму»: даходы на душу растуць, беспрацоўе скарачаецца. Але за кошт чаго «расьце» эканоміка паўвостраву?

Чаму нацыянальныя паркі сталі галоўнымі паляўнічымі гаспадаркамі Беларусі

Эколягі Беларусі ўздыхаюць з палёгкай. 14 траўня скончылася самае працяглае за апошні час год веснавое паляваньне. Указам прэзыдэнта ў 2018 годзе ягоны тэрмін павялічылі з 28 да 60 дзён. Ва ўсіх краінах Эўропы паляваньне ўвесну забароненае. Чаму яго не забароняць у Беларусі і як нацыянальныя паркі сталі галоўнымі лабістамі паляўнічых, высьвятляе Свабода.

У чаканьні захаду сонца. Мусульмане Менску пачалі пост Рамазан. ФОТА

​У мусульманаў сьвету пачаўся Рамазан. Цягам месяца вернікі трымацьмуць пост ад узыходу да захаду сонца, устрымлівацца ад ежы і напояў, інтымнай блізкасьці. Пасьля захаду сонца падчас Рамазану мусульмане зьбіраюцца грамадою на вячэру. Фотарэпартаж Свабоды пра першы вечар посту ў менскім саборным мячэце.​

Беларускія міліцыянты ў большасьці сваёй цалкам бяспраўныя, — Мікалай Казлоў

​Госьць «Інтэрвію тыдня» — старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі АГП, былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў. Ён аналізуе, чаму ўсё часьцей міліцыянты атрымліваюць нажавыя раненьні падчас затрыманьняў, адказвае на пытаньне, ці зьбіраецца вылучацца ў лідэры АГП, і заяўляе, што ня бачыць лідэрскіх якасьцяў у Ганны Канапацкай.

З жыцьця аднаго «зялёнага чалавечка», які пераехаў у Беларусь

​Чалавечак, назавем яго так, пераяжджае жыць у Беларусь. Яму тут падабаецца, сытна, камфортна, ніхто яго нічым не папракае, ні ў чым не абмяжоўвае і нават не вылучае з агульнае масы. Жыві, калі прыехаў, у нас месца хопіць усім ахвочым. ​Піша Сяргей Дубавец.

Тры харчовыя інгрэдыенты, якіх лепш не ўжываць ніколі, асабліва дзецям​

​Лепш не даваць дзецям прадуктаў, куды дададзены цукар у любой форме. Гэта вырабы з высокім утрыманьнем фруктозы, кукурузнага сыропу (HFCS), кукурузнага цукру і наагул ўсяго, што заканчваецца на «-оза».​