Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры харчовыя інгрэдыенты, якіх лепш не ўжываць ніколі, асабліва дзецям


Мая маленькая дачка, піша на сайце sharecare. com доктар мэдыцыны Дарыя Гілэспі, любіць сіняе пячэньне. У гэты прадукт, імаверна, уваходзіць флюарэсцэнтнае рэчыва, якое нават блізка нельга назваць натуральным. Але маленькая дзіця аддае перавагу сіняму хворасту перад усімі кухарскімі вынаходкамі сваёй маці.

Для некаторых бацькоў прывучэньне дзяцей да здаровай ежы, піша Гілэспі, выглядае як эпічная бітва. Тымчасам ня ўсе прадукты са штучнымі дабаўкамі аднолькава шкодныя. Тое ж сіняе печыва ня выкліча такіх шкодных наступстваў, як тры харчовыя інгрэдыенты, пра якія сёньня пойдзе гаворка.

Дададзеныя цукры

Лепш не даваць дзецям прадуктаў, куды дададзены цукар у любой форме. Гэта вырабы з высокім утрыманьнем фруктозы, кукурузнага сыропу (HFCS), кукурузнага цукру і наагул ўсяго, што заканчваецца на «-оза».

Усе дададзеныя цукры выклікаюць скачкі ўзроўню цукру ў крыві, атлусьценьне, дыябэт і нават тлушчавую дыстрафію печані. Такія цукры прысутнічаюць ў шырокім спэктры перапрацаваных прадуктаў харчаваньня, ад сухіх сьняданкаў да ёгуртаў. Таму іх лепш замяняць натуральнай ежай, а калі вы ўсё ж наважыцеся даць дзіцяці нейкі з прадуктаў, у першых пяці інгрэдыентах якога будзе прысутнічаць дададзены цукар, лічыце гэта ня ежай, а дэсэртам.

Транс-тлушчы і часткова гідрагенізаваныя алеі

Афіцыйныя ўлады ЗША прызналі, што «транстлушчы больш нельга лічыць бясьпечным харчовым дадаткам». Часткова гідрагенізаваныя алеі (PHOs) зьяўляюцца асноўнай крыніцай транс-тлушчаў і павялічваюць верагоднасьць цукровага дыябэту, атлусьценьня і нават бляшак у артэрыях яшчэ ў падлеткавым узросьце. Ёсьць дадзеныя, што транс-тлушчы могуць паўплываць на імунітэт, павялічваюць рызыку алергіі і астмы.

У ЗША ад 2018 году транс-тлушчы забаронена дадаваць у прадукты. Але ў беларускіх умовах гэта магчыма. Таму трэба вельмі ўважліва чытаць этыкеткі, і калі там прысутнічаюць тэрміны «транс-тлушч» або «часткова гідрагенізаваны алей», лепш іх не купляць і пагатоў не даваць дзецям. Асаблівая ўвага да хлебабулачных вырабаў, розных закусак, маргарыну, крэмавай кавы і паліваў.

Бісфэнол А (BPA)

Хоць гэтае рэчыва ня ёсьць харчовым інгрэдыентам, але яно выкарыстоўваецца для вырабу многіх харчовых упаковак і, адпаведна, усмоктваецца ў ежу. Ёсьць навуковыя зьвесткі, што бісфэнол А можа ўзьдзейнічаць «на мозг, на паводзіны і на прастату ў пладоў, нованароджаных і дзяцей малодшага ўзросту».

Таму ніколі не разагравайце ў мікрахвалёвай печцы прадукты, пакладзеныя ў плястыкавыя кантэйнэры. Не захоўвайце прадукты ў кантэйнэрах на вынас

Акрамя таго, з узьдзеяньнем бісфэнолу А на дзяцей могуць быць зьвязаныя рак, атлусьценьне і іншыя мэтабалічныя захворваньні. Узьдзеяньне бісфэнолу А ва ўлоньні маці зьвязана з магчымым павелічэньнем рызыкі астмы і праблемаў з паводзінамі.

На жаль, сёньня гэтае хімічнае рэчыва прысутнічае ў вялікай колькасьці розных кантэйнэраў для захоўваньня прадуктаў харчаваньня.

Таму ніколі не разагравайце ў мікрахвалёвай печцы прадукты, пакладзеныя ў плястыкавыя кантэйнэры. Лепш на парцалянавым або шкляным посудзе. Не захоўвайце прадукты у кантэйнэрах на вынас. Давайце дзецям і самі бярыце ссабойкі ў шкляной або мэталічнай тары.

А наагул, аддавайце перавагу сьвежым або сьвежазамарожаным прадуктам перад кансэрваванымі або часткова прыгатаванымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG