10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць

Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.

Мазыраніна, які парэзаў трох міліцыянтаў у цывільным, пакаралі 18 гадамі зьняволеньня

11 красавіка Гомельскі абласны суд прызнаў жыхара Мазыра Андрэя Рабешку вінаватым і пакараў яго 18 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму: 17 гадоў за спробу забойства міліцыянтаў пры выкананьні імі службовых абавязкаў, а таксама 1 год зьняволеньня за крадзеж зварачнага апарата і мыйкі высокага ціску.

Што рабіць, калі на вас нападаюць «людзі ў цывільным»?

Свабода папрасіла былога міліцыянта Мікалая Казлова і праваабаронцу зь «Вясны» Валянціна Стэфановіча крок за крокам назваць дзеяньні праваахоўнікаў пры затрыманьні чалавека, які падазраецца ў злачынстве.

Усё, што трэба ведаць пра авіяўдары ў Сырыі

Хто і як бамбіў Сырыю, што адбываецца вакол канфлікту зараз — Свабода сабрала адказы на галоўныя пытаньні пра начныя авіяўдары і іх наступствы.

Калі пачнецца канфлікт Расеі і ЗША, ці закране ён Беларусь?

Поўнамаштабная ядзерная вайна між Захадам і Расеяй закране ўвесь сьвет і можа пагражаць чалавецтву поўным зьнішчэньнем — але гэта не адзіны магчымы сцэнар процістаяньня.

Лукашэнка абяцаў за суткі папярэдзіць Украіну, калі Расея будзе нападаць празь Беларусь, — Турчынаў

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў, які адразу пасьля ўцёкаў былога ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы, упершыню распавёў некаторыя падрабязнасьці сваёй першай сустрэчы ў гэтай якасьці з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 29 сакавіка 2014 году.

Японскі мастак не разумее, за што сядзіць у беларускай калёніі. ВІДЭА

Мастак, аўтар японскіх коміксаў манга Даічы Ёшыда ляцеў транзытам праз Нацыянальны аэрапорт Менск. Яго затрымалі і асудзілі на чатыры з паловай гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Ён дагэтуль не разумее, за што.

Інжынэр і тэлевядоўца зь Вялікай Брытаніі аднаўляюць беларускую сынагогу

У 1929 годзе Мойша Каплінскі эміграваў са Слоніма ў Паўднёвую Афрыку, а ў канцы жыцьця — у Вялікую Брытанію. У 2016 годзе ягоны сын Сайман, брытанскі інжынэр, упершыню наведаў бацькаву радзіму і вырашыў рэканструяваць найстарэйшую ў горадзе сынагогу.

«Агню мы баімся, а да вады звыклі». Паводка на Палесьсі. Фота з дрону

За апошнія пяць гадоў гэта найбольшы ўзровень падтапленьня, але да вады на падворках і затопленых вуліц палешукі прызвычаіліся.

У Даніі — hygge, у швэдаў — lagom. А якая філязофія шчасьця ў беларусаў?

Слова данскай мовы hygge (прыблізна гучыць як «хюґе») літаральна азначае ўтульнасьць. Але ва ўсім сьвеце яно зрабіла фурор як сынонім скандынаўскага паняцьця шчасьця.

Дыетоляг крытыкуе дыету Лукашэнкі

На сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што прытрымліваецца «жорсткай дыеты, бялковай».