Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыетоляг крытыкуе дыету Лукашэнкі


На сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што прытрымліваецца «​жорсткай дыеты, бялковай»​.

«Тры яйкі раніцай, у абед — мяса, вечарам — рыба, колькі хочаш. Жорсткая дыета, бялковая», — сказаў Лукашэнка.

Аўтарка нашай рубрыкі «На здароўе», галяндзкі дыетоляг Валерыя Красоўская камэнтуе любоў Аляксандра Лукашэнкі да яек.

«Афіцыйныя пазыцыі нацыянальных асацыяцый лекараў і дыетолягаў наконт таго, колькі яек можна спажываць у тыдзень, адрозьніваюцца.

Самая радыкальная пазыцыя — адно яйка ў дзень або сем яек у тыдзень.

Я асабіста прытрымліваюся думкі, што некалькі яек на тыдзень падыходзяць у здаровую дыету. Яйкі маюць некаторыя вітаміны, то бок карысьць ад іх ёсьць. Але, адназначна, ёсьць і шкода.

Валерыя Красоўская
Валерыя Красоўская

Яйка — гэта крыніца дыетычнага халестэрыну. Два яйкі запар — гэта ўжо больш, чым максымальная бясьпечная колькасьць халестэрыну.

Калі ваш халестэрын не завышаны (альбо завышаны, але вы прымаеце паніжаючыя халестэрын мэдыкамэнты), дык ніякай драмы ў яечні няма: ваш арганізм лёгка справіцца з яечным халестэрынам. Але гэта толькі пры ўмове, што ў вас здаровае сэрца.

Асобам з хваробамі сэрца і дыябэтам настойліва рэкамэндуецца абмежаваць спажываньне яек да 2-3 на тыдзень. Сюды, дарэчы, уваходзяць і яйкі ў складзе гатовых прадуктаў, напрыклад выпечкі.

Каля трох з 10.000 яек заражаныя сальманэлай.

У выніку забруджваньня навакольнага асяродзьдзя ў яйках шмат таксынаў, у прыватнасьці дыяксынаў.

Так што, агулам кажучы, яйкі — гэта нармальна, але толькі калі прытрымлівацца меры».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG