Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.
Сурвіла: «Без БНР не было б БССР і не існавала б незалежная дзяржава — Рэспубліка Беларусь»
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася зь лістом з нагоды пачатку юбілейнага для Беларусі 1918 году, на які прыпадае 100-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Суровы шарм і зямля парадоксаў. Эўрапейскія СМІ аб прывабнасьці Беларусі для турыстаў
Ад пачатку мінулага лютага, калі Беларусь увяла пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краінаў сьвету, у тым ліку для ўсяго Эўразьвязу, краіну наведалі каля 50 тысяч замежных турыстаў. Ад студзеня Новага году дзейнічае ўжо і новае рэгуляваньне — дзесяцідзённы бязьвізавы ўезд у такія беларускія турыстычныя мясьціны, як Белавеская пушча ды Аўгустоўскі канал, а таксама гарады Берасьце ды Горадню.
Уладзімер Брыль, безь віны расстраляны. Гісторыя жыцьця і сьмерці брата пісьменьніка ў дакумэнтах
Мэмарыял «Быкаўнянскія магілы» пад Кіевам
Уладзімер Брыль, брат беларускага пісьменьніка Янкі Брыля, быў беспадстаўна расстраляны ў 1938-м ля Кіева, а праз 20 гадоў рэабілітаваны. Ягонае прозьвішча — сярод ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Быкаўнянскім мэмарыяле. Карэспандэнтка Свабоды знайшла ягоныя дакумэнты ў Цэнтральным архіве грамадзкіх аб'яднаньняў Украіны (Кіеў).
Чаму выбары ў Беларусі фальсыфікуюць жанчыны
У якой ступені менавіта жанчыны дапамагаюць забясьпечваць фальсыфікацыі на выбарах? Як жанчыны могуць спрыяць пераменам як кандыдаткі і як назіральніцы? Ці вызначальна ў Беларусі, як галасуюць жанчыны? І як пакутуюць жанчыны, калі іх сыны, мужы і бацькі церпяць рэпрэсіі за патрабаваньні справядлівых выбараў?
Краязнавец уратаваў старадаўні вадзяны млын на Горадзеншчыне ад руйнаваньня
Вадзяны млын пачатку ХХ стагодзьдзя ў вёсцы Нарушаўцы Ашмянскага раёну на Горадзеншчыне, які рабочыя сельгаспрадпрыемтва «Гальшаны» ўжо пачалі былі разьбіраць, усё ж перададуць у карыстаньне мясцоваму краязнаўцу Алесю Варыкішу, які займаецца ў гэтых мясьцінах агратурызмам.
Вакалістка KRIWI пра даўншыфтынг у Белавескую пушчу і нясумны фальклёр
Вакалістка KRIWI Наста Хмель у студыі Радыё Свабода
Госьця Свабоды — этнасьпявачка Наста Хмель, вакалістка гуртоў KRIWI і «Джамбібум», якая спалучае беларускі фальклёр з разнастайнымі жанрамі.
Чытачы Die Zeit пра беларускую вёску: «Наўрад ці гэтыя людзі няшчасьнейшыя за нас»
Зьмешчаны на сайце нямецкай газэты Die Zeit фотарэпартаж пра людзей беларускай вёскі ўразіў чытачоў.
«Дзе мы набяромся тых грошай?» Ці ўратуюць у Мсьціславе каталіцкія сьвятыні
У Мсьціславе, што ў 100 кілямэтрах на ўсход ад Магілёву, разбураюцца каталіцкія сьвятыні. У касьцёле Сьвятога Міхала Арханёла абвалілася сьцяна, і райвыканкам шукае грошай ратаваць бажніцу. У кармэліцкім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі не адзін год цячэ дах. Абодва помнікі архітэктуры ў камунальнай уласнасьці.
Алімпійскі чэмпіён і герой «Движения вверх» Іван Ядэшка пра «любоўны трыкутнік» з Аляксандрам Мілінкевічам
Іван Ядэшка
Прататып аднаго з герояў расейскага блокбастэру «Движение вверх», чэмпіён сьвету і Алімпійскіх гульняў у складзе зборнай СССР у баскетболе беларус Іван Ядэшка распавёў у інтэрвію Свабодзе пра ўражаньне ад нашумелай кінастужкі, беларускі пэрыяд жыцьця і «любоўны трыкутнік» з Аляксандрам Мілінкевічам.
У Літве знайшлі ўнікальны аўтограф Міколы Гусоўскага
Дакумэнт, датаваны 1519 годам, знайшоў польскі гісторык, супрацоўнік Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Томаш Яшчалт у Аддзеле рукапісаў бібліятэкі імя Ўрублеўскіх Акадэміі навук Літвы. Пра гэта паведаміў дырэктар бібліятэкі Сігітас Нарбутас.