Кіраўнікі дзяржаваў Эўразьвязу ў чацьвер пагадзіліся падоўжыць жорсткія эканамічныя санкцыі супраць Расеі ў сувязі зь яе ўмяшаньнем ва Ўкраіне на шэсьць месяцаў.
Пра гэта заявіў Старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск.
«ЭЗ аб’яднаўся ў рэчышчы эканамічных санкцый у дачыненьні да Расеі», — напісаў Туск у Твітэры пасьля таго, як лідэры эўрапейскіх краін абмеркавалі гэтае пытаньне на саміце ў Брусэлі.
Санкцыі ў дачыненьні да Расеі былі ўведзеныя ў 2014 годзе з прычыны ролі Масквы ў канфлікце на ўкраінскім Данбасе і анэксіі Крыма, якую прызналі большасьць краін сьвету. Пасьля дзеяньне абмежавальных мер некалькі разоў падаўжалі.