Сярод фігурантаў санкцыйнага сьпісу — кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандр Бастрыкін і былы начальнік Сьледчага камітэту пры Міністэрстве ўнутраных спраў Расеі Аляксей Анічын. Штрафныя меры ўвялі і супраць судзьдзі Сяргея Падапрыгорава — у 2008 годзе ён пастанавіў арыштаваць Магніцкага.
Усе банкаўскія рахункі фігурантаў чорнага сьпісу на тэрыторыі Канады будуць замарожаны. Ім таксама нельга будзе выдаць палітычны прытулак на тэрыторыі краіны.
«Акт Магніцкага» быў прыняты Кангрэсам ЗША ў канцы 2012 года. Дакумэнт назвалі ў памяць пра юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага. Ён раскрыў схему буйных крадзяжоў з расейскага бюджэту. Расейскія ўлады абвінавацілі юрыста ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Ён памёр у маскоўскім СІЗА ў 2009 годзе.