Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры ЭЗ дамовіліся працягнуць эканамічныя санкцыі супраць Расеі


Пра гэта заявіў сакратар Эўрапейскай Рады Дональд Туск. Санкцыі будуць працягнутыя да студзеня 2018 года. У ЭЗ лічаць, што Масква не змагла забясьпечыць выкананьне менскіх дамоўленасьцяў. Пра гэта паведамляе BBC.

Тэрмін дзеючых санкцый ЭЗ супраць Расеі заканчваецца 31 ліпеня.

Рашэньне працягнуць санкцыі было ўзгодненае пасьля таго, як канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і нядаўна абраны прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон распавялі іншым кіраўнікам краінаў ЭЗ пра працэс урэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне ў рамках менскіх пагадненьняў.

19 чэрвеня кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў ЭЗ працягнулі санкцыі, зьвязаныя з анэксіяй Крыму, якія прадугледжваюць забарону на інвэстыцыі ў рэгіён і гандаль зь ім.

Напярэдадні аб пашырэньні санкцыйнага сьпісу на 38 пазыцыяў абвясьцілі ЗША. Амэрыканскае казначэйства ўключыла ў яго расейскія кампаніі і шэраг публічных асобаў.

ЗША, як і Эўропа, лічаць, што ўлады Расеі нясуць адказнасьць за адсутнасьць прагрэсу ва ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Яны заклікаюць Маскву аказаць уплыў на самаабвешчаныя рэспублікі з мэтай доўгачасовага спыненьня баявых дзеяньняў і пачатку палітычнага дыялёгу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG