«Амрыеў быў высланы. Усё законна», — Генпракуратура Беларусі

Мурад Амрыеў, архіўнае фота

Прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Пётра Кісялёў сказаў карэспандэнту Свабоды, што да Мурада Амрыева была прымененая высылка:

«Яны прасілі, мы аддалі. А нюансы — гэта ўжо службовая інфармацыя. Усё законна. Аддаваў Добруш. Да яго была прымененая высылка».

На пытаньне, ці прасіў Амрыеў палітычнага прыстанішча ў Беларусі, Кісялёў адказаў, што такой інфармацыяй не валодае.

У прэс-службе МУС Беларусі пакуль ніякіх падрабязнасьцяў не паведамляюць.