Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура: перадача Амрыева не зьяўляецца экстрадыцыяй


Мурад Амрыеў, архіўнае фота

Грамадзяніна Расеі, байца ММА (баёў бяз правілаў) Мурада Амрыева перадалі расейскаму боку.

У генпракуратуры сказалі, што перадача затрыманага не зьяўляецца экстрадыцыяй, паведамляе БелТА.

Перадачай Мурада Амрыева займаліся органы ўнутраных спраў.

Амрыеў быў высланы пад канвоем раніцай 9 чэрвеня зь Беларусі на прадпісаньне Генпракуратуры. Паводле расейскіх СМІ, беларускія структуры не атрымлівалі прашэньня Амрыева аб прыстанішчы.

Амрыеў быў затрыманы 7 чэрвеня ў 17.24 у пункце пропуску «Весялоўка» Гомельскай памежнай групы на выезьдзе зь Беларусі ва Ўкраіну падчас афармленьня аўтамабіля маркі Toyota зь дзяржаўнымі нумарамі Расейскай Фэдэрацыі. Падчас памежнага кантролю ўстаноўлена, што грамадзянін Расеі знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку праз падазрэньне ва ўчыненьні злачынства паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу Расеі «Выкарыстаньне заведама падложнага дакумэнта».

Спартовец быў затрыманы і пасьля разбору перададзены супрацоўнікам Добрускага РАУС.

Як раней паведамляла Свабода, грамадзяніна Расеі, байца ММА (баёў бяз правілаў) Амрыева перасьледуюць чачэнскія паліцыянты — як мяркуецца, праз кроўную помсту. Яго абвясьцілі ў вышук у пачатку 2017 году. 4 чэрвеня затрымалі ў Бранску. 6 чэрвеня яго адпусьцілі, а ўначы з 7 на 8 чэрвеня ён быў затрыманы на беларуска-ўкраінскай мяжы. Пасьля яго даставілі ў РАУС Добрушу.

Паводле расейскага адваката Амрыева Пятра Заікіна, дэпартацыя можа пагражаць жыцьцю чачэнскага спартоўца.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG