Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрыманы чачэнскі спартовец Мурад Амрыеў


Мурад Амрыеў

Грамадзянін Расеі баец ММА (баёў бяз правіл) Мурад Амрыеў затрыманы ў горадзе Добрушы Гомельскай вобласьці. Пра здарэньне паведаміў расейскі тэлеканал «Дождь» са спасылкай на інфармацыю галавы расейскага Камітэту па перадухіленьні катаваньняў Ігара Каляпіна. Адзначаецца, што спартоўца затрымалі беларускія памежнікі.

Мурад Амрыеў 6 чэрвеня ўцёк з будынку транспартнай паркуратуры ў расейскім горадзе Бранску.

Уцёкі тлумачацца вымушанай мерай. Хоць на момант 6 чэрвеня Мурад Амрыеў фармальна быў вольным, каля будынку бранскай транспартнай пракуратуры дзяжурылі прадстаўнікі паліцыі з Чачні. А ўнутры пракуратуры чачэнскія паліцыянты патрабавалі выдаць ім Амрыева.

Спартовец раней паведамляў пра пагрозы кроўнай помсты ў Чачні.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG