Што стала падставай для верагоднага затрыманьня вайсковага экспэрта, аглядальніка газэты «Белорусы и рынок» Аляксандра Алесіна? Радыё Свабода паспрабавала разабрацца, якімі тэмамі ў апошні час займаўся журналіст.
МУС ініцыюе забарону доступу ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў да сайтаў са сьпісу абмежаванага доступу.
Старшыня Сьледчага камітэту 23 верасьня 2014 году распачаў крымінальную справу паводле часткі 3 артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да сьледчага Полацкага міжраённага аддзела Сьледчага камітэту за арганізацыю пастаўкі ў Полацак і Наваполацак псыхатропных рэчываў.
Гісторыя маральнага зьдзеку, у якой праваахоўныя органы хутка знайшлі вінаватага, але ніяк не пакаралі яго, адмовіўшыся заводзіць крымінальную справу.
У Яраслаўлі суд па справе аб авіякатастрофе, у якой загінула хакейная каманда «Лакаматыў», перанесены на 22 сьнежня. Такое рашэньне прынятае па хадайніцтве абвінавачваньня, так як аказалася, што пацярпелых-замежнікаў не апавясьцілі аб пачатку працэсу.
Жана Пцічкіна, маці загінулага 4 жніўня 2013 году ў СІЗА на Валадарскага 21-гадовага Ігара Пцічкіна, атрымала адказы на свае скаргі са Сьледчага камітэта і Генэральнай пракуратуры.
Жыхары менскага мікрараёну Лошыца пратэстуюць супраць адкрыцьця ў мясцовым Доме быту рытуальна-пахавальнага памяшканьня і халадзільнай камэры для нябожчыкаў.
Слуцкі райвыканкам ня даў дазволу на правядзеньне Партыяй БНФ мітынгу 29 лістапада з нагоды 94-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.
У Чыгуначным райсудзе Віцебску судзьдзя Цыганкова вынесла першы прысуд журналісту Зьмітру Казакевічу: штраф 20 базавых велічыняў (3 мільёны рублёў).
Чаму вандроўкі па мясьцінах Слуцкага паўстаньня год ад году зьбіраюць аднолькава мала людзей?
Расейская казка
Міхала Жызьнеўскага ўшануюць ордэнам Героя Нябеснай Сотні, як і двух іншых замежнікаў, якія загінулі на Майдане.
Міхала жызьнеўскага ўшануюць Ордэнам Героя Нябеснай Сотні, як і двух іншых замежнікаў, якія загінулі на Майдане.
Справа тычылася інцыдэнту на ААТ «Полацак-Шкловалакно»: актывісты хацелі атрымаць ад уладаў абгрунтаваны адказ, ці насамрэч на загад кіраўніцтва аднаго з цэхаў у плавільнай печы жыўцом спалілі кошку з кацянятамі.
У Фэргасане не спыняюцца хваляваньні, што пачаліся пасьля рашэньня прысяжных па справе паліцэйскага, які застрэліў падлетка.
У судзе Полацку пачаўся адміністрацыйны працэс над былым палітвязьнем, актывістам Андрэем Гайдуковым, які 24 лістапада быў затрыманы міліцыяй за раздачу ўлётак з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў.
У сувязі з магчымай дэпартацыяй зь Беларусі праваабаронцы Алены Танкачовай прадстаўнікі швэдзкай Östgruppen заклікалі ўрад Швэцыі дзейнічаць у падтрымку беларускай калегі да разгляду яе справы ў судзе вышэйшай інстанцыі.
Адмова суду выставіць абвінавачваньні паліцэйскаму, які застрэліў 18-гадовага юнака, прывёў да беспарадкаў у амэрыканскіх гарадах.
Расейскае ведамства «Рассельгаснагляд» уводзіць шэраг абмежавальных захадаў супраць беларускіх вытворцаў. Найперш, з-за знойдзеных у прадукцыі небясьпечных рэчываў і мікробаў.
Самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы ў Смаленску. Часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Польшчы прызначаны сьпікер Сэйму Браніслаў Камароўскі. “Праклятая Катынь. Ізноў нашыя лепшыя людзі гінуць там,” – кажа былы прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі.
1