Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы, міліцыянт і 2 супрацоўнікі КДБ распаўсюджвалі спайсы


КДБ эмблема
КДБ эмблема

Старшыня Сьледчага камітэту 23 верасьня 2014 году распачаў крымінальную справу паводле часткі 3 артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да сьледчага Полацкага міжраённага аддзела Сьледчага камітэту за арганізацыю пастаўкі ў Полацак і Наваполацак псыхатропных рэчываў.

Супраць яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Устаноўлена, што прыбытак былога сьледчага склаў больш за 50 мільёнаў беларускіх рублёў. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Сьледчага камітэту.

Таксама Сьледчы камітэт выставіў абвінавачваньне двум супрацоўнікам КДБ і аднаму былому апэратыўніку МУС, якія арганізавалі ў Беларусі сетку па дастаўцы і збыце спайсаў з Расеі. Выяўлена, што дачыненьне да злачыннай дзейнасьці мелі таксама чальцы арганізаванай злачыннай групы.

Падчас ператрусаў у іх канфіскавана 2,5 кіляграмы асабліва небясьпечных рэчываў, боепрыпасы. Паводле папярэдніх зьвестках, незаконны даход, атрыманы ўдзельнікамі арганізаванай групы, склаў звыш 32 мільярдаў беларускіх рублёў, паведамляе прэс-служба Сьледчага Камітэту.

Расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца, устаноўленыя 20 фігурантаў справы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG