На судовым паседжаньні Зьміцер Казакевіч настойваў, што гэта была мастацкая акцыя, фатасэсія, што яму вельмі спадабалася графіці на сьцяне сваёй мастацкай ідэяй. Ён таксама аспрэчваў, што здымкі былі зробленыя 5 лістапада.
А міліцыянт Рыбакоў на судзе падтрымаў напісанае ім жа ў пратаколе: што гэта было пікетаваньне. Адзіным доказам у яго быў тэкст з інтэрнэту і раздрукоўка тэхнічных дадзеных здымку.
Рашэньне судзьдзя Цыганкова вынесла вельмі хутка, не выходзячы ў дарадчы пакой: Зьміцер Казакевіч прызнаны вінаватым у незаконным пікетаваньні і аштрафаваны на 20 базавых.