Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі месяц запар у Беларусі дэфляцыя: цэны зьнізіліся на 0,8%


За жнівень 2017 году, паводле Белстату, у Беларусі спажывецкія цэны зьнізіліся на 0,8%. Але з пачатку году сумарна цэны падвысіліся на 2,5%, за 12 месяцаў — на 5,3%.

Зьніжэньне цэнаў адбылося за кошт харчоў, тыя патаньнелі за месяц на 1,9%, але нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,3%, паслугі падаражэлі на 0,04%.

Дэфляцыя была і ў мінулым месяцы, але гэта нячастая зьява ў Беларусі. Да таго дэфляцыя назіралася ў жніўні 2016-га, а яшчэ раней — у жніўні 2009 году.

Міністар эканомікі Беларусі Ўладзімер Зіноўскі казаў, што «ў Беларусі ня варта чакаць росту цэнаў» і што яны «ня будуць расьці бяз пэўнай неабходнасьці». Раней Зіноўскі заяўляў, што сытуацыя «дазваляе чакаць» гадавой інфляцыі, ня большай за 7%, і што, на яго думку, яе можна зьнізіць і да 5%. Дзяржава ж прагназавала інфляцыю ў 9% на 2017 год, а за 2016-ы фіксавала інфляцыю ў 11,8% (амаль як ва Ўкраіне).

Таксама Міністэрства эканомікі абяцала выканаць загад Лукашэнкі, які ён дае ўжо больш за 10 гадоў: беларусы пабачаць сярэдні заробак «па пяцьсот» даляраў ужо ў сьнежні. Пакуль жа сярэдні заробак у Беларусі меншы за мінімальны заробак у Літве.

Колькі беларусаў рэальна маюць абяцаныя «па пяцьсот» даляраў, а колькі – менш за 500 рублёў

У якім узросьце беларус бярэцца шлюбам, колькі мае дзяцей і калі памрэ. 20 фактаў з дасьледаваньня Белстату

XS
SM
MD
LG