Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі беларусаў рэальна маюць абяцаныя «па пяцьсот» даляраў, а колькі – менш за 500 рублёў. Адной карцінкай


Афіцыйны сярэдні заробак беларусаў склаў у ліпені 827,5 рубля, або каля 423,17 даляра. Сярэднія заробкі паступова падыходзяць да ўзроўню «па пяцьсот» даляраў, які Аляксандар Лукашэнка абяцае ўжо больш за 10 гадоў. Міністэрства эканомікі кажа, што тыя «па пяцьсот» будуць ужо ў сьнежні.

Выява ў вялікім памеры >>

Але рэальныя даходы беларусаў падаюць ужо два гады, і за першую палову 2017 году яны ўпалі на 0,8% да першай паловы 2016-га (а за першую палову 2016-га ўпалі на 6,6% да першай паловы 2015-га).

73,6% беларусаў цяпер маюць менш за 500 рублёў рэальных даходаў (даступных рэсурсаў – гэта заробкі сям’і, прадукты ўласнага вырабу, ільготы, выплаты і іншае), а 5,9% беларусаў маюць меней за пражытковы мінімум.

На расходы ідзе каля 94% даходаў, пры гэтым 42,2% выдаткаў хатняй гаспадаркі ідзе на ежу, 7,1% на «камуналку», 7% на адзеньне і абутак, 5% на сувязь, 4% на бытавую тэхніку і розныя хатнія прадметы, 3,1% на алькаголь і тытунь, 2,5% на транспарт і столькі жа на прадметы асабістага карыстаньня, 2,1% на культуру, спорт і турызм, 1,4% на мэдыцыну, 1,2% на адукацыю.



Колькі сапраўды зарабляе беларус, у якім узросьце бярэцца шлюбам, колькі мае дзяцей і калі памрэ. 20 фактаў з дасьледаваньня Белстату

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG